Select your language

Клуб аматараў англамоўнай паэзіі і музыкі адкрыўся на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў (кіраўнік паэтычнага клуба "The Music of Poetry" старшы выкладчык кафедры Таццяна Паўлаўна Міцева). Першае пасяджэнне клуба падрыхтавана студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Аляксандрай Балыкінай, Веранікай Гапонавай, Янай Карчэўскай, Таццянай Саксонавай і Арынай Шыбаевай. Назва гэтай сустрэчы – «Shall I compare thee». Тэматыка – вясна, каханне, музыка і прыгажосць. Пасяджэнне клуба пачалося з паведамлення пра жанр англійскай паэзіі, яе адметныя рысы і разнавіднасці. Студэнты дэкламавалі вершы брытанскіх паэтаў і перакладалі іх на рускую мову. Затым былі зроблены прэзентацыі пра творчую біяграфію Вільяма Шэкспіра і яго выдатныя творы. Завяршылі сустрэчу разважаннямі студэнтаў аб ролі паэзіі і музыкі ў іх жыцці.

24.04.2018 г.  чарговае пасяджэнне паэтычнага клуба было прысвечана музычнай тэме – вядомым мюзіклам на англійскай мове (назва мерапрыемства «Music and poetry»). Гаворка ішла аб мюзіклах, пастаўленых на тэатральнай сцэне і ў кіно. Студэнты клуба і госці, якія прыйшлі на мерапрыемства, змаглі даведацца пра такія сусветна вядомыя пастаноўкі, як Mamma Mia, Cats, Les Miserables, Singing in the Rain; пра гісторыю іх стварэння, сюжэты, аўтараў і акцёраў. Былі прадэманстраваны найбольш цікавыя ўрыўкі з мюзіклаў у відэа- і аудыясюжэтах. Пасяджэнне клуба прайшло ў цёплай атмасферы. Студэнты не толькі даведаліся шмат новага, але і праверылі свае навыкі публічнага выступлення на замежнай мове. А ўсе разам нацешыліся выдатнай музыкай, танцамі і тэкстамі англамоўных песень.

Кіраўнік паэтычнага клуба "The Music of Poetry" старэйшы выкладчык Т. П. Міцева і заг. кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў І. М. Івашкевіч выказваюць падзяку студэнтам 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" за актыўны ўдзел і падрыхтоўку дадзенага пасяджэння нашага новага клуба!

Запрашаем усіх аматараў англійскай паэзіі і музыкі да ўдзелу ў нашых пасяджэннях!

{gallery}2018/2018_04_24_02{/gallery}