У пятніцу 27 красавіка ў 13.30 (аўд. 520) факультэт міжнародных адносін БДУ сумесна з Фондам ім. Ф. Эберта запрашае зацікаўленых студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў нашага факультэта прыняць удзел у працы круглага стала на тэму "Міграцыйная і інтэграцыйная палітыка ў Германіі: эмоцыі і факты".
У якасці эксперта ў рамках заяўленай тэмы выступіць шырока вядомая ў Германіі палітык і пісьменніца Лале Акгюн (нарадзілася ў Турцыі, у Германіі жыве з 1962 года). Лале Акгюн — доктар псіхалагічных навук, аўтар шматлікіх публікацый на тэмы міграцыі / інтэграцыі і звязаных з гэтым сацыяльна-псіхалагічных аспектаў, будучы дэпутатам Бундэстага ад СДПГ ў 2006—2009 гг. займала пасаду намесніка спікера рабочай групы Бундэстага «Міграцыя і інтэграцыя».
На мерапрыемстве будзе забяспечаны паслядоўны пераклад з нямецкай на рускую мову.