Select your language

23 красавіка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў выкладчыкамі і студэнтамі 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» быў арганізаваны круглы стол па тэме «Псіхалогія ў мытнай справе».

У рамках дыскусіі былі ўзняты розныя пытанні, звязаныя са спецыфікай працы ў мытных органах. Студэнты імкнуліся знайсці адказы на хвалюючыя іх тэмы, напрыклад, як пазбегнуць стрэсавых сітуацый на працоўным месцы, як распазнаць хлусню пасажыраў, якія перасякаюць мытную мяжу, якімі якасцямі характару, а таксама навыкамі трэба валодаць, каб паспяхова прайсці псіхалагічнае тэставанне пры прыёме на працу ў мытную структуру і г.д.

Немалая ўвага надавалася таксама псіхалогіі канфліктаў, так як на сённяшні дзень яны ўзнікаюць паўсюдна і патрабуюць ад любога чалавека, а ў асаблівасці ад службовых асоб мытных органаў, найбольш хуткага, узважанага і граматнага рашэння.

Асабліва важнае месца ў дыскусіі заняла прэзентацыя аб прафайлінге. Студэнты наглядна прадэманстравалі эмоцыі і пачуцці, да якія найбольш часта схільны чалавек. Аднак найбольш каштоўным вопытам было ўжыванне зноў набытых ведаў на практыцы, дзе кожны студэнт адчуў сябе інспектарам мытных органаў і паспрабаваў распазнаць загаданыя эмоцыі па некаторых характэрных прыкметах.

Гарачае абмеркаванне паўстала ў рамках разгляду пытання пра гнеў, так як многія студэнты лічаць, што такая моцная эмоцыя як гнеў можа даць шанец накіраваць свае думкі ў крэатыўны кірунак, адпаведна, яго нельга ўспрымаць толькі з негатыўнага боку.

Не менш гарачыя спрэчкі выклікала пытанне аб карупцыі ў мытных органах. Студэнты, з'яўляючыся будучымі мытнікамі, перакананыя, што прынцып сумленнасці і прыстойнасці з'яўляецца адным з галоўных крытэрыяў эфектыўнай работы мытных структур. Былі прапанаваны розныя шляхі вырашэння гэтай праблемы, якія пасля змаглі б стварыць станоўчы імідж для будучай прафесіі.

Ірына Дубавец, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"

{gallery}2018/2018_04_23{/gallery}