Select your language

19 красавіка ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце пад эгідай кафедры "Мытная справа" факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі прайшла I Рэспубліканская маладзевая навукова-практычная канферэнцыя «i-Customs.by», прысвечаная актуальным пытанням мытнага рэгулявання міжнароднага гандлю. У канферэнцыі прынялі ўдзел 16 студэнтаў-мытнікаў з БНТУ, БДУ, БелДУТ і ГрДУ ім. Я. Купалы. Іх выступленні на англійскай мове былі высока ацэнены кампетэнтным журы. Кафедру мытнай справы ФМА БДУ з гонарам прадставілі Уладзіслаў Шпілеўскі і Ганна Трагулава.

В. Шпілеўскі па выніках канферэнцыі заняў ганаровае 1 месца. Віншуем!

{gallery}2018/2018_04_19_02{/gallery}