Select your language

Віншуем выкладчыка кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу спадара Фан Сяна з абаронай кандыдацкай дысертацыі!

18 красавіка 2018 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшла абарона кандыдацкай дысертацыі на тэму «Заканамернасці наменацыі хвароб ў мовах розных тыпаў» выкладчыка кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу спадара Фан Сяна. Кафедра віншуе спадара Фан Сяна, а таксама яго навуковага кіраўніка, прафесара Алену Мікалаеўну Рудэнка, з паспяховай абаронай.

Ад душы жадаем спадару Фан Сяну далейшых творчых поспехаў, плённай педагагічнай дзейнасці, здароўя і шчасця. Калектыў кафедры высока цэніць асабісты ўклад спадара Фан Сяна ў выкладанне кітайскай мовы на факультэце міжнародных адносін, яго прафесіяналізм і чалавечыя якасці.