Падведзены вынікі конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў 2017—2018 навучальным годзе. Пераможцам у намінацыі «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці» прызнана магістрантка спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" факультэта міжнародных адносін Анастасія Сяргееўна Хіоні. Артыкул на тэму «Перспектывы выкарыстання тэхналогіі блокчэйн у сферы інтэлектуальнай уласнасці».
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці выказвае шчырую падзяку навуковаму кіраўніку Алене Васільеўне Бабкінай за высокі ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў.
Дэканат факультэта і кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права віншуюць з перамогай і жадаюць новых творчых поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці!