Select your language

28 – 30 жніўня 2018 г. будзе праводзіцца I Летняя школа па праве бежанцаў Прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Беларусі ў мэтах прыцягнення цікавасці студэнтаў-юрыстаў да пытання абароны правоў бежанцаў, а таксама падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, якія плануюць у далейшым працаваць з правамі чалавека і гуманітарнымі пытаннямі.

Летняя школа прадставіць агляд міжнародных стандартаў прававой абароны просьбітаў прытулку і бежанцаў, асаблівасцяў працэдуры вызначэння статусу бежанца ў Рэспубліцы Беларусь і працэдуры ў адпаведнасці з мандатам УВКБ ААН, юрыдычнага кансультавання асоб, якія шукаюць прытулку, і бежанцаў і г. д.

Асобныя лекцыі будуць чытаць супрацоўнікі УВКБ ААН, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і НДА. Летняя школа пройдзе ў інтэрактыўным фармаце, які мае на ўвазе актыўны ўдзел студэнтаў.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў (бакалаўрыят, магістратура) беларускіх універсітэтаў.

Працоўная мова: руская

Працэс падачы заявак: форму можна запоўніць па спасылцы: https://goo.gl/forms/7HiSIOZdyNzowoME3

Тэрмін прыёму заявак да 1 чэрвеня 2018 года.

Рашэнні будуць абвешчаныя 6 ліпеня 2018 года.