Select your language

18 красавіка 2018 г. адбылося адкрыццё Аманскага цэнтра арабскай мовы і культуры ў корпусе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Цэнтр адкрылі першы прарэктар БДУ А. А. Івашкевіч, дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь А. В. Дапкюнас, выконваючы абавязкі намесніка міністра замежных спраў Султаната Аман па дыпламатычных пытаннях Махамед аль-Хасан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Султаната Аман у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Юсеф аль-Заджалі, намеснік дырэктара дэпартамента Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Султаната Аман Амсана Салах бен Салім аль-Джабуб, Ганаровы консул Султаната Аман у Рэспубліцы Беларусь Валерый Варанько.

А. А. Івашкевіч адзначыў, што адкрыццё дадзенага Цэнтра — важная падзея для ўніверсітэта, і БДУ будзе падтрымліваць яго дзейнасць. Выконваючы абавязкі намесніка міністра замежных спраў Султаната Аман па дыпламатычных пытаннях Махамед аль-Хасан звярнуў увагу, што дадзены Цэнтр стане варотамі ў арабскі свет, ён будзе спрыяць прамым кантактам паміж дзвюма міралюбнымі народамі. А. В. Дапкюнас падзякаваў Султанату Аман за прадастаўленыя для Цэнтра сродкі і звярнуў увагу, што імкненне ўзаемадзейнічаць адзін з адным садзейнічае збліжэнню народаў. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Султаната Аман у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Юсеф аль-Заджалі адзначыў важнасць Цэнтра для распаўсюджвання арабскай мовы і арабскай культуры. Цэнтр будзе сродкам зносін і камунікацыі паміж народамі Беларусі і Амана.

В. Г. Шадурскі распавёў аб планах работы Цэнтра. Яго дзейнасць будзе накіравана на навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання арабскай мовы, правядзенне навуковых даследаванняў, канферэнцый. Таксама тут будуць праводзіцца алімпіяды, факультатывы для студэнтаў, якія вывучаюць арабскую мову, майстар-класы па перакладзе, семінары, тэматычныя выставы.

Студэнты ФМА БДУ прачыталі вершы аманскага паэта Мухамеда Бэн Сейфа Ар-Рахбі на беларускай мове і прадставілі пераклад паэзіі Янкі Купалы на арабскай мове. 

{gallery}2018/2018_04_18{/gallery}