Select your language

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) штогод праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскааму праву, Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці

24 красавіка 2018 гада ў НББ адбудуцца:

  • семінар «Капірайт: заканадаўчыя нормы і практычнае прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь";
  • культурна-асветніцкая акцыя "Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч».

У семінары прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі кампаніі «Антыплагіат».

Будуць абмеркаваны змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах», пытанні калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі ў Рэспубліцы Беларусь і заканадаўчай практыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. У рамках семінара будзе прадстаўлены інтэрнэт-сэрвіс «Антыплагіат», які выкарыстоўваецца ў шэрагу арганізацый Рэспублікі Беларусь для праверкі дысертацый, аўтарэфератаў дысертацый і іншых тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў.

Семінар пройдзе ў зале адукацыйных тэхналогій НББ (3-ці паверх) з 10.00 да 12.30. Культурна-асветніцкая акцыя адбудзецца ў 15.00 у галерэі "Лабірынт".

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца на партале НББ: http://conference.nlb.by/author-pravo-2018

Запрашаем аспірантаў, дактарантаў, выкладчыкаў прыняць удзел у вышэйназваных мерапрыемствах НББ.