Select your language

12 красавіка 2018 г. на ФМА адбылася сустрэча студэнтаў партугальскай секцыі і ўсіх зацікаўленых асобаў з прадстаўнікамі пасольства Рэспублікі Бразілія ў Мінску. Пасол Бразіліі П. А. Перэйра Пінту выступіў з прэзентацыяй сваёй кнігі, якая ўяўляе сабой зборнік артыкулаў, напісаных за 30-гадовы перыяд дыпламатычнай службы і апублікаваных у шэрагу перыядычных выданняў: "Ад Кітая да Азербайджана: дарагі шоўку, дываноў і заморскіх апавяданняў". Лекцыя праходзіла на партугальскай мове з перакладам. Некалькі асобнікаў кнігі былі перададзены бібліятэцы ФМА, дзе ўсе жадаючыя могуць з ей азнаеміцца.

Па прычыне змен у дыпламатычным корпусе, пасольства наведала факультэт у поўным складзе, каб пазнаёміцца ​​і пагутарыць са студэнтамі. Пасля лекцыі ў студэнтаў была магчымасць у сяброўскай атмасферы пагаварыць з паслом і задаць пытанні. Пытанні задаваліся на партугальскай мове і тычыліся перспектыў студэнцкага абмену з Бразіліяй, магчымасцяў стажыроўкі ў пасольстве, супрацоўніцтва Бразіліі з краінамі Афрыканскага кантынента, тэндэнцый у сферы турызму і магчымасцяў павелічэння турыстычнага патоку ў Беларусь.