У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных вывучэнню нямецкай мовы і культуры Германіі, з 4 па 6 красавіка 2018 года на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіла штогадовае мерапрыемства "Deutsch mit Spaß", у якім прымалі ўдзел студэнты беларускіх і замежных ВНУ, выкладчыкі-прадстаўнікі Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, Германская служба акадэмічных абменаў DAAD, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт далі студэнтам магчымасць не толькі паўдзельнічаць у конкурсе перакладаў, у семінарах на розную тэматыку, пазнаёміцца з гісторыяй універсітэта, дзе захаваліся адметнасці г. Полацка, але і навучыцца танцам, такім як грэцкі сертакі, полька, хіп-хоп і многае іншае.
Па выніках конкурсаў студэнтка нашага факультэта стала пераможцай!
Віншуем Дар'ю Панамарову, студэнтку 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" факультэта міжнародных адносін, якая заняла 1 месца ў конкурсе перакладчыкаў ў намінацыі "Белы верш" і 1 месца ў творчым конкурсе!
Дзякуем Пасольству ФРГ у Мінску, Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту і Германскай службе акадэмічных абменаў за прадстаўленую магчымасць.
{gallery}2018/2018_04_06{/gallery}