Паважаныя калегі, запрашаем вас да ўдзелу ў канферэнцыі "Аналітычная лагістыка", якая адбудзецца 18 — 19 чэрвеня 2018 г. у Мінску. Сумесна з ФМА будзе арганізавана асобная секцыя "Аналітычная лагістыка і міжнародная эканоміка". Удзел у канферэнцыі для прадстаўнікоў Беларусі — бясплатны.
Больш падрабязна пра канферэнцыі можна даведацца, перайшоўшы па спасылках: http://conf.bsu.by/la2018 і http://www.himolde.no/english/konferanser-og-seminar/Logistics-Analytics-2018/Sider/side.aspx
Тэзісы прадастаўляюцца анлайн (макс. 1500 сімвалаў) на рэсурсе:EasyChair. Лепшыя матэрыялы, прадстаўленыя на канферэнцыі, будуць рэкамендаваныя для публікацыі ў міжнародным часопісе Omega - International Journal of Management Science.