10 красавіка 2018 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся «Дзень РУП «Белмытнясэрвіс». Выкладчыкі кафедры мытнай справы і студэнты-мытнікі 1—3 курсаў сустрэліся з прадстаўнікамі найбуйнейшага дзяржаўнага лагістычнага аператара: І. Г. Махавіковым, начальнікам бюро падрыхтоўкі і развіцця персаналу. Э. Г. Гойла, начальнікам аддзела развіцця персаналу і ідэалагічнай работы і І. О. Ліпніцкай, вядучым спецыялістам па знешнеэканамічнай дзейнасці кіравання лагістыкі. Падчас сустрэчы адбылася цікавая і змястоўная гутарка аб лагістычнай дзейнасці прадпрыемства і аб парадку працаўладкавання ў «Белмытнясэрвіс».
