16 і 17 мая 2018 г. у БДУ праводзіцца Дзень донара.
Месца правядзення — геаграфічны факультэт, к. 107, 116 (вул. Ленінградская, 16, 1-й паверх) з 10.00 да 13.00.
Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета (для юнакоў).
Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны ў Мінску, пры сабе мець выпіску з даўрачэбнага кабінета з медыцынскай карты.
Іншагароднія студэнты дапускаюцца да здачы крыві пры наяўнасці рэгістрацыі ў Мінску не менш чым 6-ць месяцаў.
Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў размере 19 рублёў 93 капейкі + сняданак коштам 3 рублі 96 капеек і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (работы) у дзень выканання донарскай функцыі.
Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта, могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 19 рублёў 93 капейкі незалежна ад бюджэтнай або платнай формы навучання. Для донараў, якія здаюць кроў на бязвыплатнай аснове, прадугледжаны памятныя сувеніры.
Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 28 красавіка 2018 года да 13.00.