Міжнародная выстава-прэзентацыя "100 ідэй для СНД" адкрылася ў Мінску. У выставе бяруць удзел 45 праектаў з шасці краін СНД: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Работы прадстаўлены ў 13 намінацыях, сярод якіх "Прамысловыя тэхналогіі і прамысловая інфраструктура", "Жывыя сістэмы (тэхналогіі біяінжынерыі)", "Медыцына і ахова здароўя", "Інфармацыйныя тэхналогіі (IT-сфера)". Удзельнікамі выставы "100 ідэй для СНД" сталі 60 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Іх работы былі рэкамендаваны на выставу па выніках нацыянальных конкурсаў інавацыйных ідэй. Сёння ж у Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета па справах моладзі краін Садружнасці. Плануецца, што ўдзельнікі разгледзяць 11 пытанняў. У прыватнасці, яны заслухаюць даклад беларускага боку аб эфектыўных формах і метадах рэалізацыі дзяржаўнай маладзевай палітыкі ў краіне, разгледзяць ход выканання плана мерапрыемстваў на 2018-2020 гады па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва краін Садружнасці, праекты канцэпцыі развіцця супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у падтрымцы моладзевага валанцёрскага руху і плана мерапрыемстваў на 2018-2020 гады па яе рэалізацыі. Акрамя таго, на пасяджэння падвядуць вынікі праекта "100 ідэй для СНД", абмяркуюць распрацоўку стратэгіі міжнароднага маладзевага супрацоўніцтва краін СНД на 2021-2030 гады. У цэнтры ўвагі будзе таксама падрыхтоўка форуму моладзевых арганізацый краін СНД, XIII Моладзевых Дэльфійскіх гульняў, дзейнасць моладзевай Міжпарламенцкай асамблеі СНД.
{gallery}2018/2018_04_12_02{/gallery}