Select your language

Падведзены вынікі конкурсу на лепшую работу па тэме "Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь", які праходзіў з лістапада 2017 г. па сакавік 2018 г.

Па выніках VIII конкурсу студэнты нашага факультэта занялі 2 і 3 месца ў намінацыі "Лепшая студэнцкая работа":

II месца – Уладзіслаў Уладзіміравіч Кароўкін, студэнт 3 курса факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (работа «Забеспячэнне бяспекі падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў»);

III месца – Валерыя Аляксандраўна Лухверчык, студэнтка 2 курса факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (работа «Ліміт на легіянераў як абмежаванне перамяшчэння рабочай сілы").

6 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу. Віншуем пераможцаў і жадаем новых перамог і поспехаў!