Select your language

10 красавіка замежныя студэнты, магістранты і аспіранты БДУ з Кітая, Японіі і Ірана наведалі адну з вядучых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска гімназію № 12. Вучні гімназіі маюць унікальную магчымасць вывучаць розныя замежныя мовы, сярод якіх англійская, кітайская, нямецкая, італьянская, польская, французская. Студэнты з задавальненнем наведалі ўрок польскай мовы і былі прыемна здзіўлены актыўнасцю школьнікаў і творчай атмасферай на занятках. Спецыяльна для гасцей вучні выканалі песню на польскай мове. Студэнты таксама пагутарылі на кітайскай мове з навучэнцамі філалагічнага класа.

У рамках тыдня замежных моў, які праводзіцца ў гімназі, студэнтам выпала магчымасць паўдзельнічаць у лінгвістычнай віктарыне.

Вучаніцы 10 класа правялі займальную экскурсію па гімназіі і адказалі на шматлікія пытанні гасцей. Студэнтаў вельмі ўразіў той факт, што гімназісты маюць магчымасць атрымаць дадатковую музычную і харэаграфічную адукацыю. Дзеці з радасцю прадэманстравалі гасцям свае поспехі ў мастацтве танца. Прыемным завяршальным акордам візіту стала выступленне ансамбля гітарыстаў.

Выказваем шчырую падзяку намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяне Юр'еўне Сеўруковай за цёплы прыём і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

{gallery}2018/2018_04_10{/gallery}