1 сакавіка 2018 г. адбылася сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін з Найджэлам Робертсам — аўтарам першага даведніка па Беларусі на англійскай мове. Юрыст з Оксфарда ўпершыню прыехаў у Беларусь у 2001 г., пасля чаго мноства разоў наведваў нашу краіну, а ў 2008 г. абагульніў вопыт сваіх падарожжаў у кнізе. Даведнік карыстаецца попытам, і ў кастрычніку 2018 г. чакаецца ўжо чацвёртае яго выданне. Папулярнасці спрыяе рост цікавасьці да Беларусі з боку замежных турыстаў, і на сустрэчы са студэнтамі спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» якраз і абмяркоўваліся пытанні турысцкай атрактыўнасці краіны і асноўныя напрамкі актывізацыі ўязнога турыстычнага потока. Што менавіта прыцягвае замежнікаў у нашай краіне? Якія віды турызму найбольш перспектыўныя? У чым унікальнасць Беларусі ў вачах замежнага вандроўніка? На гэтыя і многія іншыя пытанні спрабавалі знайсці адказы студэнты ў рамках дыскусіі.