Select your language

3 красавіка ў рамках Дзён кафедры раманскіх моў на ФМА секцыя партугальскай мовы правяла шэраг вучэбна-забаўляльных мерапрыемстваў для ўсіх жадаючых.

Так, студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» правялі квэст «Casaportuguesa», а першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" віктарыну "Што ты ведаеш пра партугальскую мову і краіны, дзе на ёй размаўляюць?».

У рамках мерапрыемства студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» падрыхтавалі прэзентацыю аб святах і фестывалях Партугаліі, распавялі, чым гэта краіна знакаміта ва ўсім свеце, прадставілі відэа-апытанне мінчукоў на тэму «Што я ведаю пра Партугалію?».

Удзел студэнтаў ва ўсіх мерапрыемствах было вельмі актыўным. Скончылася ўсё сумесным чаяваннем. Секцыя партугальскай мовы выказвае падзяку ўсім удзельнікам мерапрыемства.

{gallery}2018/2018_04_03_03{/gallery}