29 сакавіка 2018 года кафедрай германскіх моў ФМА праводзілася Алімпіяда па нямецкай мове сярод студэнтаў 3 курса ўсіх спецыяльнасцяў. Пасля прагляду відэароліка і выканання пісьмовых заданняў удзельнікі вусна адказвалі на пытанні па тэме відэароліка. Узровень валодання нямецкай мовай вызначала адмысловае журы, у складзе якога, разам з выкладчыкамі кафедры германскіх моў, былі лектар службы германскіх акадэмічных абменаў (DAAD) Сюзане Бандау і лектар службы аўстрыйскіх акадэмічных абменаў Фларыян Рынэш.
Па выніках двух этапаў конкурсу вызначаны наступныя пераможцы:
1 месца прысуджана студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Дар'і Кашчэевай;
2 месца — студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Валерыі Гайдуковай;
3 месца — студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Ксеніі Марціновіч.
Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў і перамог!!!
Кафедра германскіх моў выказвае асаблівую падзяку лектару ДААД Сюзане Бандау за падрыхтоўку Алімпіяды і прадастаўленыя матэрыялы.
{gallery}2018/2018_03_29{/gallery}