Select your language

27 красавіка 2018 г. на базе механіка-матэматычнага факультэта БДУ адбудзецца алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў факультэтаў нематэматычнага профілю БДУ «МОН—2018» (другі тур Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў).

Месца і час правядзення «МОН—2018»: аўдыторыя 606 галоўнага корпуса БДУ (пр-т Незалежнасці, 4), выкананне алімпіядных заданняў з 14.00 да 17.00.

Кожнаму ўдзельніку «МОН—2018» будзе выдадзены сертыфікат.

Прадстаўніцтва: не больш за 3 студэнта ад адной спецыяльнасці БДУ.

Па пытаннях удзелу ў Алімпіядзе просьба звяртацца да выкладчыкаў дысцыпліны «Вышэйшая матэматыка», якія вядуць заняткі на вашай спецыяльнасці.

Для ўдзелу ў алімпіядзе на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. рабочай групы Аргкамітэту «МОН—2018» кіраўнік каманды накіроўвае не пазней 24 красавіка заяўку ўстаноўленай формы. Заяўка ТУТ

Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца з 13.40 у аўдыторыі 606 галоўнага корпуса БДУ па студэнцкіх білетах паводле заяўкі, пададзенай кіраўніком каманды.