Select your language

3 красавіка 2018 г. у рамках святкавання Дзён кафедры раманскіх моў ФМА, накіраваных на папулярызацыю раманскіх моў, прайшоў Фестываль іспанскай песні.

У цудоўным канцэрце прынялі ўдзел студэнты ўсіх спецыяльнасцяў і курсаў нашага факультэта, якія вывучаюць іспанскую мову. Музычная віктарына з салодкімі прызамі, лацінаамерыканскія і іспанскія песні і танцы спрыялі добраму настрою і не пакінулі абыякавымі як гледачоў, так і ўдзельнікаў фестывалю.

Дзякуй ўдзельнікам і арганізатарам за свята і фантан станоўчых эмоцый!

{gallery}2018/2018_04_03_02{/gallery}