23—24 сакавіка 2018 г. у Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбыўся Моладзевы навуковы кангрэс з міжнародным удзелам "Сучасныя мытныя тэхналогіі і знешнеэканамічная дзейнасць у ЕАЭС". У рамках Кангрэсу былі арганізаваны Моладзевая навуковая канферэнцыя "Актуальныя праблемы мытнага адміністравання ў ЕАЭС" і круглы стол "Узаемадзеянне мытных органаў і ўдзельнікаў ЗЭД: перспектывы развіцця".
Студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Эла Андрэеўна Каленік прыняла актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Па выніках выступлення на канферэнцыі з дакладам на тэму "Мытная палітыка дзяржаў-членаў ЕАЭС ва ўмовах стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" Э.Каленік заняла 2 месца сярод 25 удзельнікаў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы студэнтцы уручаны дыплом, тэзісы дакладу будуць апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Навуковаму кіраўніку старэйшаму выкладчыку кафедры мытнай справы Таццяне Анатольеўне Ястраб накіраваны ліст Старшыні аргкамітэту, прарэктара па навуковай рабоце, доктара эканамічных навук, прафесара Е. А. Гарбашка з удзячнасцю за якасную падрыхтоўку студэнта-ўдзельніка.
Дэканат факультэта, прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры мытнай справы, студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" шчыра віншуюць Элу Каленік з заслужанай перамогай і жадаюць новых поспехаў у навуковай дзейнасці!
Інфармацыя падрыхтавана старшым выкладчыкам кафедры мытнай справы ФМА БДУ Т. А. Ястраб.
{gallery}2018/2018_03_24_02{/gallery}