Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж факультэтам міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і дзяржаўнай установай адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Брэста».
28 сакавіка навучэнцы 8 «Т» класа (мытнага) СШ № 1 г. Брэста разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Ж. Н. Жмінько і класным кіраўніком А. С. Салавей наведалі факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта паездкі — прафесійная арыентацыя па спецыяльнасці «Мытная справа».
Падчас візіту школьнікі сустрэліся з дэканам факультэта прафесарам В. Г. Шадурскім і загадчыкам кафедры мытнай справы дацэнтам В. А. Астрогам, які арганізаваў экскурсію па факультэце і сустрэчу са студэнтамі-мытнікамі. Таксама навучэнцы папрысутнічалі на алімпіядзе па англійскай мове сярод студэнтаў-мытнікаў розных універсітэтаў Беларусі, убачылі іх яркія выступленні. Вынікам паездкі стала і падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай установай адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Брэста» і факультэтам міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
{gallery}2018/2018_03_28_04{/gallery}