Select your language

30 сакавіка 2018 года адбылося адкрыццё Дзён кафедры раманскіх моў ФМА.

У 13.00 чароўныя гукі класічнай музыкі прывялі студэнтаў і выкладчыкаў нашага факультэта ў хол 8-га паверха, дзе студыя гістарычнага танца «La Camargo» закружыла іх у чарадзе танцаў XVIII – XIX стагоддзяў.

Атрымаць майстар-клас па катыльён і контрдансу ад сапраўдных прафесіяналаў, прайсціся ў вальсе і захапляльнай полячцы (і ўсё гэта не выходзячы са сцен alma mater) — шанец на мільён!