Select your language

З 26 па 30 сакавіка дэлегацыя БДУ ў складзе 28 студэнтаў факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта БДУ, а таксама намесніка дэкана ФМА па вучэбнай рабоце і інфармацыйных тэхналогіях А. В. Селіванава і намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т . А. Чарвяковай у рамках навучальнага візіту наведала Савет Еўропы і Еўрапейскі суд па правах чалавека ў г. Страсбургу (Францыя).

У ходзе вучэбнага візіту студэнты праслухалі лекцыі супрацоўнікаў дэпартаментаў Савета Еўропы і атрымалі вычарпальную інфармацыю аб функцыянаванні, структуры, асноўных канвенцыях, механізмах кантролю і ацэнкі, навучальных праграмах па правах чалавека дадзенай арганізацыі. Маладым юрыстам таксама распавялі, па якіх напрамках Рэспубліка Беларусь супрацоўнічае з Саветам Еўропы. У рамках праграмы была арганізавана экскурсія па Палацу Еўропы і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Акрамя таго, студэнты падчас свайго візіту ў Страсбург атрымалі магчымасць непасрэдна прысутнічаць на адным з паседжанняў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Юрый Цясоўскі, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"

{gallery}2018/2018_03_30_02{/gallery}