30 сакавіка 2018 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася другая гульня-імправізацыя міждзяржаўных перамоваў, названая ў гэты раз «Сімуляванне перамоў: Вялікая Дваццатка».
Удзельнікі сімулявання (звыш 50 студэнтаў) прадстаўлялі кожную з краін, якія ўваходзяць у Вялікую дваццатку, і сталі часткай перамоўнага працэсу. Яго змест – больш чым актуальныя і абмяркоўваемыя на сённяшні дзень тэмы: санкцыйныя рэжымы ў дачыненні да КНДР і Расійскай Федэрацыі, іранская ядзерная праграма. У сувязі з гэтым, акрамя асноўных дэлегатаў, якія прадстаўлялі парамі адну з краін Г 20, у перамоўны працэс уключыліся спецыяльныя дэлегаты-дакладчыкі з КНДР, Расіі і Ірана. Яны пачыналі кожнае з трох пасяджэнняў дакладамі па сваім пытанні, задаючы тон абмеркаванню. Дэлегаты мелі права задаваць пытанні і ўступаць у свабодную дыскусію як са спецыяльнымі дакладчыкам, так і з любым іншым дэлегатам.
Кожная з прапанаваных арганізатарамі тэм выклікала вялікую цікавасць у дэлегатаў і актыўна абмяркоўвалася за сталом перамоваў. Дадзенае сімуляванне стала для студэнтаў выдатнай платформай, каб праявіць свае лідэрскія якасці, уменне адстойваць сваю пазіцыю, навыкі вядзення перамоў і свой адукацыйны ўзровень. Адметнай асаблівасцю гэтай сімуляцыйнай мадэлі стала стварэнне Прэс-цэнтра, у які ўвайшлі карэспандэнты абраных імі СМІ і галоўны прэс-сакратар. У рэжыме анлайн можна было прасачыць ход перамоваў, а ўдзельнікі паспрабавалі сябе не толькі ў ролі перагаворшчыка, але і журналіста.
Тайнае галасаванне паміж удзельнікамі перамоўнага працэсу вызначыла двух лепшых дэлегатаў. Імі сталі студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Раміль Гусейнаў, які прадстаўляў Мексіку, і Аляксей Шчагляк, дэлегат з ЗША. Усе ўдзельнікі мадэлявання атрымалі памятныя сертыфікаты.
На гэты раз мерапрыемства стала нават не міжфакультэцкім, а міжуніверсітэцкім. Яго касцяк — студэнты ФМА, а ўдзел прынялі таксама студэнты Інстытута журналістыкі, юрыдычнага, эканамічнага, гістарычнага факультэтаў БДУ і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Арганізатар сімулявання — Савет аб'яднання СТАРТ (Студэнцкае таварыства «Актыўныя. Рашучыя. Творчыя»): Станіслаў Вішнеўскі, Анастасія Каротчыкава, Кацярына Кучынская, Артур Лазараў, Таццяна Рагозіна, Дар'я Сцепаненка, Мікіта Цялегін, Крысціна Шынкарова пры падтрымцы загадчыка кафедры міжнародных адносін прафесара М. Э. Часноўскага.
{gallery}2018/2018_03_30{/gallery}