Select your language

Каманда факультэта міжнародных адносін БДУ ў складзе студэнтаў 3 курса Юрыя Цясоўскага, Ясеніі Адзярыха, Аляксея Вароніна і Валерыі Івайкінай заняла трэцяе месца на V Студэнцкім конкурсе па міжнародным камерцыйным арбітражы ім. М. Г. Розенберга «ВАВТ- 2018 - Міжнародная купля-продаж». Спаборніцтва завяршылася 23 сакавіка ў Маскве.

У паўфінальным паядынку, які ўпершыню праводзіўся непасрэдна ў Гандлёва-прамысловай палаце РФ, студэнты ФМА БДУ супрацьстаялі зборнай Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю. У напружанай барацьбе перамогу атрымала каманда ВАВТ, якая ў далейшым выйграла конкурс.

Гэты конкурс уяўляе сабой мадэль Міжнароднага камерцыйнага арбітражнага суда (МКАС) пры Гандлёва-прамысловай палаце РФ. У ходзе спаборніцтва ўдзельнікам прапаноўвалася пісьмова прааналізаваць рэальную спрэчку, якая ўзнікла паміж расійскай і індыйскай кампаніямі і якая разглядаецца ў МКАС, а потым прадставіць сваю пазіцыю падчас вусных слуханняў.

Акрамя таго Валерыя Івайкіна прызнана лепшым аратарам конкурсу, за што атрымала прыз у катэгорыі «Лепшы прадстаўнік боку».

Падрыхтоўкай студэнтаў БДУ займаліся выпускнікі ФМА БДУ, юрысты адвакацкага бюро «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры» Ксенія Астапенка і Аляксей Пірожкін, а таксама старшы выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага права Надзея Газдзюк.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 32 каманды з дваццаці аднаго ўніверсітэта Расіі, Беларусі, Казахстана.

{gallery}2018/2018_03_23_02{/gallery}