20 сакавіка 2018 года на факультэце міжнародных адносін адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Кіраванне ў галіне мытнай справы". Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра мытнай справы ФМА БДУ.
На канферэнцыі абмеркаваны актуальныя пытанні мытнай справы, у тым ліку пытанні якасці і эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці ў мытных органах, удасканалення падыходаў да яе ажыццяўлення, падрыхтоўкі кадраў, міжнароднага мытнага супрацоўніцтва, удасканалення мытнага рэгулявання, навелы Мытнага кодэкса ЕАЭС.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін В. Ф. Малашанкава, загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога і старшы выкладчык кафедры мытнай справы Т. А. Ястраб.
У рамках канферэнцыі былі заслуханы даклады прадстаўнікоў ДМК Беларусі, мытні «Мінск-2», Мінскай рэгіянальнай мытні, УА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь», вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Выступы суправаджаліся шматлікімі пытаннямі праблемнага характару, усебаковым абменам думкамі, ажыўленымі навуковымі дыскусіямі.
У працы канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікі РУП «Белмытнясэрвіс». У завочным фармаце ў канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі пяці вышэйшых навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі.
У рамках канферэнцыі пры садзейнічанні бібліятэкі ФМА БДУ была арганізавана выстава навуковай і вучэбнай літаратуры па тэматыцы мытнай справы, якая выклікала цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства.
{gallery}2018/2018_03_20{/gallery}