19—24 сакавіка на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў паспяхова прайшоў Тыдзень англійскай мовы ў новым фармаце Ted-talks, пад агульнай назвай "E³ Talks: Experience/Education/Exchange!". На працягу двух тыдняў удзельнікі лінгвакраязнаўчага клуба «Britain and America in Focus" (кіраўнік клуба – старшы выкладчык кафедры Валерыя Уладзіміраўна Навумовіч) выбіралі спікераў (а менавіта тых студэнтаў, хто быў гатовы падзяліцца сваім вопытам навучання за мяжой) для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве. Усім жадаючым было неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму, пасля чаго была складзена праграма выступаў. Сваім багатым вопытам удзелу ў замежных праграмах падзяліліся студэнты, якія праходзілі стажыроўкі або навучаліся ў такіх краінах, як Вялікабрытанія, Швейцарыя, Кітай, Аўстрыя, Венгрыя.
У змястоўных прэзентацыях студэнты надалі ўвагу афармленню і падрыхтоўцы неабходных дакументаў, пошуку замежных праграм і стажыровак, асаблівасцям адукацыі ў іншых краінах. Сустрэчы праводзіліся штодня, што было вельмі зручна, таму што на гэтых мерапрыемствах маглі прысутнічаць студэнты, якія вучацца як у першую, так і ў другую змены.
Кіраўніцтва лінгвакраязнаўчага клуба выказвае падзяку студэнтам спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Ted-talks ( "E³ Talks: Experience / Education / Exchange!"): Уладзіславу Кучаравенка, Мікіту Быстрову, Андрэю Раманоўскаму, Ганне Калічава і студэнцы спецыяльнасці "Міжнароднае права" Дар'і Панамаровай.
Жадаем усім новых навуковых здзяйсненняў і поспехаў у вучобе!
{gallery}2018/2018_03_24{/gallery}