28 сакавіка 2018 г. на базе факультэта міжнародных адносін БДУ адбылася Алімпіяда па шведскай мове сярод студэнтаў БДУ і МДЛУ. У алімпіядзе прынялі ўдзел 23 студэнта, якія спаборнічалі на розных узроўнях веды мовы: А1 + А2 і В1 + В2.
Алімпіяда складалася з пісьмовай і вуснай частак і ўключала заданні па шведскай лексіцы, граматыцы, аудзіраванню і лінгвакраіназнаўстве. Для ацэньвання вусных выказванняў быў запрошаны носьбіт шведскай мовы і выкладчык Цэнтра шведскіх даследаванняў. Па выніках алімпіяды месцы размеркаваны наступным чынам:
Узровень А1 + А2
- 1 месца — Савелій Мігаленя, 1курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», ФМА БДУ;
- 2 месца — Кацярына Роўская, 1 курс спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», ФМА БДУ;
- 3 месца — Андрэй Татур, 2 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», ФМА БДУ.
Узровень В1 + В2
- 1 месца — Карына Клепікава, 3 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», ФМА БДУ;
- 2 месца — Кацярына Лебядзевіч, 5 курс, перакладчыцкі факультэт, МДЛУ;
- 3 месца — Аляксандра Пташыц, 5 курс, факультэт англійскай мовы, МДЛУ.
Віншуем пераможцаў, жадаем далейшых поспехаў і перамог!
{gallery}2018/2018_03_28{/gallery}