22 сакавіка 2018 г. мытні «Мінск-2» споўнілася 25 гадоў. У гонар дадзенага свята прадстаўнікі кафедры мытнай справы факультэта і актыў студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» наведалі ўрачыстае мерапрыемства ў сценах Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Шчырыя віншаванні ў адрас кіраўніцтва і супрацоўнікаў мытні выказаў загадчык кафедры мытнай справы Віктар Аляксандравіч Астрога. Свае віншаванні ў выглядзе канцэртных нумароў падрыхтавалі і студэнты спецыяльнасці «Мытная справа». Мерапрыемства было яркім і святочным.
П. І. Болтачка, старшы выкладчык кафедры мытнай справы
{gallery}2018/2018_03_22{/gallery}