Select your language

24 сакавіка адбылася сустрэча ўдзельнікаў клуба «Дзелавыя зносіны», кіраўніком якога з'яўляецца старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч.

Адной з тэм пасяджэння клуба стала сумная гадавіна – 75 гадоў з дня Хатынскай трагедыі. Тэрор у дачыненні да жыхароў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў беларускай культуры памяці. Удзельнікі і госці клуба ўспомнілі трагічныя падзеі, спаленыя вёскі на тэрыторыі Беларусі, ахвярам якіх прысвечаны шматлікія помнікі, што адлюстроўваюць страшныя лічбы загінуўшых людзей. Ніхто не забыты, нішто не забыта.

Госцем чарговай сустрэчы стала Ірына Красоўская, дырэктар ПУП «Медзіалід», медыятар, якая ўжо не першы раз распавядае пра сутнасць медыяцыі, яе перавагі перад судовай сістэмай, тэхналогіі вядзення медыятыўнай сесіі. Ірына распавяла пра базавыя прынцыпы і тэхнікі правядзення медыятыўных сустрэч. Абмеркаванне мела інтэрактыўны характар, у якасці падвядзення вынікаў былі складзеныя сінквейны.

Тэма выклікала жывую цікавасць у студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", яны актыўна задавалі пытанні і ўзаемадзейнічалі з госцяй.

Грыневіч К. В., старшы выкладчык