Select your language

У рамках мерапрыемстваў Франкафоніі 21 сакавіка 2018 г. у кафэ-пякарні ПОЛЬ Пасольствам Францыі быў арганізаваны сняданак «à la française» для студэнтаў-франкафонаў з чатырох ВНУ Мінска. У сняданку прыняў удзел Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзідзье Канес, аташэ па супрацоўніцтве ў вобласці французскай мовы Ксавье Ле Таррывеллек. Факультэт міжнародных адносін прадставілі студэнты Ганна Лукіна, Ганна Скуратовіч і Уладзіслава Пушкова. Смачныя пачастункі і сяброўская атмасфера ператварылі сустрэчу ў выдатную інтэлектуальную дыскусію.