3 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе кар'ерны форум «Узаемадзеянне 3.0.». Усе дзеянні разгорнуцца на пляцоўках «Прэзідэнт-гатэля» (вул. Кірава, 18). Пачатак у 10.00.
У гэтым годзе ў аснову канцэпцыі мерапрыемства пакладзена ідэя мадэлі «Універсітэта 3.0.». Удасканаленне ўзаемадзеяння ВНУ з заказчыкамі кадраў, умацаванне сувязі адукацыі і прадпрыемстваў стануць ключавымі тэмамі працы трох секцый: «Студэнтам», «Кампаніям» і «Каардынатарам падраздзяленняў БДУ».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ўніверсітэта і ТУТ
