Год таму сярод студэнтаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" нарадзілася навукова-пазнавальная віктарына «Хто хоча стаць дыпламатам», прымеркаваная да Тыдня студэнцкай навукі на факультэце міжнародных адносін БДУ. А ў гэтым годзе яна ўжо перажыла некалькі тураў і нават выйшла за рамкі мерапрыемствы ФМА.
23 сакавіка фінал віктарыны «Хто хоча стаць дыпламатам 2.0» сабраў 7 каманд эрудытаў ад усіх спецыяльнасцяў ФМА і ліцэістаў БДУ: кожная каманда з 4 чалавек. Фінальная гульня прайшла ў гасціннай актавай зале Ліцэя.
Яе арганізатарамі выступілі кафедра міжнародных адносін і факультэцкае аб'яднанне СТАРТ (Студэнцкай таварыства «Актыўныя. Рашучыя. Творчыя»), якое ўжо зарэкамендавала сябе шэрагам творчых мерапрыемстваў.
Віктарына прайшла ў тры раўнда. У першым (хатняе заданне) каманды спаборнічалі ў веданні асаблівасцяў развіцця сучасных рэгіёнаў свету. У другім раўндзе камандам прапаноўвалася адказваць на пытанні арганізатараў віктарыны і членаў журы з тэматычных блокаў "Беларусь і свет", "Сусветная палітыка і дыпламатыя", "Сусветная культура", "Дыпламатыя і права", "Міжнародная інтэграцыя», "Геаграфія", "Знакамітыя асобы". Самым напружаным і захапляльным апынуўся трэці раўнд — конкурс капітанаў; кожны з іх меў паўтары хвіліны для адказу на 10 пытанняў, прафесійна арыентаваных для міжнароднікаў. Гэты раўнд дзякуючы сваім лідэрам канчаткова вызначыў вагавыя катэгорыі кожнай каманды.
Конкурс эрудытаў ацэньвала журы з выкладчыкаў ФМА пад старшынствам праф. Фральцова В. У. «Суддзямі» выступілі: дац. Дземідовіч А. В., дац. Лашкевіч С. А., дац. Свілас С. Ф., старшы выкладчык Аўласенка І. М., старшы выкладчык Галавенчык Г. Г., старшы выкладчык Казарына Н. В. Афіцыйна і неафіцыйна эрудытаў прывіталі дэкан ФМА праф. Шадурскі В. Г. і дырэктар Ліцэя БДУ дац. Шніп М. А.
Не засталіся па-за ўвагай і групы падтрымкі каманд з ліку не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў. Лепшую групу падтрымкі, на думку арганізатараў, стварыла спецыяльнасць «Мытная справа». Групам падтрымкі і гледачам арганізатары віктарыны таксама далі магчымасць праявіць свае веды і кемлівасць, адказваючы на самыя адмысловыя пытанні.
У выніку інтэлектуальнай бітвы ганаровае трэцяе месца заняла каманда спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» «Кейнса пакет». Па-сапраўднаму залу захапіла сваімі ведамі ў галіне міжнародных адносін каманда Ліцэя «Корпус міру», якая заняла другое месца. Пераможцам стала каманда «Мошкі», якая прадстаўляла спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», у складзе Рамана Курбека (капітан), Кіры Арыстангаліевай, Раміля Гусейнава і Аляксея Шчагляка. А Раман Курбека таксама атрымаў перамогу ў конкурсе капітанаў. Яго каманда і стала ўладальнікам галоўнага прыза — статуэткі совы, названай NOCTUAILLUSTRA (Сава бліскучая).
Творцам і рэалізатарам віктарыны на ўсіх яе этапах стаў аргкамітэт з ліку студэнтаў 4-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны": Станіслаў Вішнеўскі, Анастасія Каротчыкава, Кацярына Кучынская, Артур Лазараў, Таццяна Рагозіна, Дар'я Сцепаненка, Мікіта Цялегін, Крысціна Шынкарова і кіраўнік аргкамітэта — загадчык кафедры міжнародных адносін праф. Часноўскі М. Э.
{gallery}2018/2018_03_23{/gallery}