Select your language

Студэнты акадэмічных груп 1 курса і куратарскіх груп 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Р. Г. Рамановіч і Н. І .Чарнецкай 20 сакавіка 2018 года прынялі ўдзел у краязнаўчай вечарыне на англійскай мове, якая прайшла ў Доме дружбы і была прысвечана гораду Лондану.

Вечар быў арганізаваны Беларускім таварыствам дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі і грамадскай арганізацыяй "Беларусь". Студэнты ВНУ, вучні школ і гімназій г. Мінска, выкладчыкі, прадстаўнікі беларускай грамадскасці і творчай інтэлігенцыі прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. На вечарыне выступіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыня Фіёна Гіб. Гучала музыка англійскіх кампазітараў у выкананні маладых беларускіх артыстаў.

 Смалей В., Паўлавіч Д., студэнты 2 курса