Select your language

Дэканат факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае актыўных і ініцыятыўных студэнтаў стаць часткай каманды па стварэнні Клуба выпускнікоў ФМА – праекта для ўсіх мінулых, цяперашніх і будучых выпускнікоў факультэта.

Спектр задач удзельнікаў-валанцёраў будзе вар'іравацца ад распрацоўкі крэатыўных ідэй і канцэпцый да арганізацыі розных мерапрыемстваў і ўзаемадзеяння з выпускнікамі ФМА, якія ўжо дасягнулі значных поспехаў.

Акрамя набыцця вопыту ў розных сферах, які вы заўсёды зможаце адлюстраваць у сваім рэзюмэ, у вас будзе магчымасць паказаць дадзеную дзейнасць як грамадскую у выпадку падачы заявы на зніжэнне кошту навучання.

Калі ў вас з'явілася жаданне папрацаваць над нашай агульнай задачай, то вам неабходна напісаць пра гэта на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 25 сакавіка ўключна з указаннем вашага імя і прозвішча, курса і спецыяльнасці.

Мы абяцаем, што будзе цікава!