Select your language

Па чацвяргах, пачынаючы з 29 сакавіка 2018 года, практыкуючы спецыяліст па PR з 1993 года, дырэктар маркетынгавай і PR кампаніі «Агенцтва дзелавых сувязей" Валянцін Лопан правядзе 40-гадзінны курс лекцый і практычных заняткаў па рашэнні PR-задач для студэнтаў БДУ. На занятках могуць прысутнічаць студэнты любога факультэта, якія жадаюць атрымаць веды па PR. Каб зарэгістравацца на лекцыі, неабходна даслаць электронны ліст на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. і ўказаць імя, прозвішча, факультэт, курс. У полі «Тэма» ліста пазначце PRBSU. Будуць разгледжаны першыя 50 заявак.

Заняткі праходзяць на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Чацвер з 16.30 да 19.20, аўд. 1302

Першы занятак — 29 сакавіка 2018 года, чацвер.