Select your language

Савет маладых вучоных БДУ запрашае на лекцыю дацэнта кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта А. Б. Леановіч па тэме «Інтэлектуальная ўласнасць: выклікі сучаснасці». Лекцыя адбудзецца 29 сакавіка (чацвер) у 13.00 на факультэце міжнародных адносін БДУ ў аўдыторыі 1009.

А. Б. Леановіч на аснове навуковых даследаванняў і практычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, Расіі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Галандыі раскажа пра сучасны стан прававога рэгулявання інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь і свеце, праблемах аховы і абароны выключных правоў у інтэрнэце, адкажа на пытанні слухачоў.

Рэгістрацыя на лекцыю ажыццяўляецца па спасылцы https://goo.gl/forms/8XREJpIzgl96vOkw1

Даведка: Алена Барысаўна Леановічу больш за 20 гадоў займаецца рознымі пытаннямі інтэлектуальнай уласнасці. Аўтар больш за 150 навуковых прац на рускай і англійскай мовах (манаграфій, навучальных дапаможнікаў і навуковых артыкулаў) у дадзенай галіне. У цяперашні час рыхтуе да абароны доктарскую дысертацыю на тэму «Эвалюцыя міжнароднай аховы інтэлектуальнай уласнасці на сучасным этапе глабалізацыі». Выконвае навукова-прававыя даследаванні для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, кансультуе па прававых пытаннях інтэлектуальнай уласнасці грамадзян і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных дзяржаў. За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, актыўную працу па павышэнні прававой культуры грамадзян і падрыхтоўцы кадраў ўзнагароджана граматамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.