Select your language

Кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і мытнай справы запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках III Універсітэцкай алімпіяды па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Мытная справа", якое адбудзецца 28 сакавіка 2018 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў алімпіяды з 9.00 да 9.50 у холе 11 паверха факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Ленінградская, д. 20, г. Мінск). Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік прад'яўляе студэнцкі білет.

З 9.50 да 11.20 у аўдыторыі 1118 пісьмовая частка алімпіяды для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 10.30 у аўдыторыі 811 прэзентацыя аб рабоце мытных органаў Рэспублікі Беларусь на англійскай мове і віктарына на мытную тэматыку для навучэнцаў школ і гімназій.

У 11.30 у аўдыторыі 1201 пройдзе Адкрыццё алімпіяды, дзе адбудзецца:

  • прэзентацыя каманд удзельнікаў алімпіяды "We are Future Customs Officers"
  • прэзентацыі аб рабоце мытных органаў начальніка аддзела кадраў і ідэалагічнай работы мытні Мінск-2 Сямашка Я. В. і старэйшага інспектара аддзела кадраў і ідэалагічнай работы мытні Мінск-2 Сцепаненка А.С.
  • канцэртная праграма з удзелам студэнтаў ФМА.

У 13.00 у аўдыторыі 1201 — закрыццё і ўручэнне ўзнагарод.