Select your language

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве ў 2018/2019 навучальным годзе абвяшчаецца конкурс на навучанне ў Хэнаньскім універсітэце (г. Кайфын, КНР).

Умовы праграмы:

Тэрмін навучання складае адзін ці два семестра.

Навучанне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмам прымаючага ўніверсітэта па адпаведнай спецыяльнасці або на курсах моўнай падрыхтоўкі па кітайскай мове.

20 стыпендый для студэнтаў, якія не маюць сертыфіката HSK. Умовы прыёму: бясплатнае навучанне, бясплатнае пражыванне, стыпендыя 800 юаняў у месяц.

10 стыпендый для студэнтаў, якія маюць сертыфікат HSK любога ўзроўню. Умовы прыёму: бясплатнае навучанне, бясплатнае пражыванне, стыпендыя 1000 юаняў у месяц.

Тэрмін падачы дакументаў 03 красавіка 2018 г.

Неабходныя дакументы:

  1. Дакладная запіска ад факультэта на імя начальніка Упраўлення міжнародных сувязей аб намінацыі студэнта
  2. АНКЕТА Хэнаньскага ўніверсітэта
  3. Копія пашпарта (з сапраўдным тэрмінам дзеяння)
  4. Даведка з месца вучобы з перакладам на англійскую мову
  5. Акадэмічная даведка з перакладам на англійскую мову
  6. Атэстат аб заканчэнні школы з перакладам на англійскую мову
  7. Дзве рэкамендацыі ад выкладчыкаў
  8. Даведка аб несудзімасці з перакладам на англійскую мову
  9. Медыцынская даведка згодна прыкладзенай форме
  10. Інфармацыя пра бацькоў (Прозвішча, імя, месца працы, хатні адрас і тэлефон).
  11. Фатаграфія ў электронным выглядзе 3х4 на белым фоне.

Дакументы неабходна падаць у Упраўленне міжнародных сувязяў каб. № 407 па адрасе: вул. Ленінградская, 20, Сінягоўскага Дар'я Віктараўна, тэл. 209 53 32