Дэканат факультэта міжнародных адносін віншуе студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў ФМА, якія перамаглі ў XXIV Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ!
Званне "Лаўрэат XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў" у секцыі "Міжнародныя адносіны. Сусветная эканоміка. Міжнароднае права. Мытная справа" прысвоена магістранту Юрыю Свірыдовічу за навуковую працу "Прагназаванне міжбанкаўскіх ставак на сусветным грашовым рынку" (навуковы кіраўнік — к.э.н ., дацэнт В. Ф. Малашанкава).
Першая катэгорыя прысвоена навуковым работам Гулько Ю., Зеляноўскага М., Найдзенка А., Рабцавай Л.
Другую катэгорыю атрымалі работы Грышчанка А., Журавай М., Зінчанка А., Ігнатовіч А., Кісялевіч А., Кучуры Е., Лозка Е., Манцэвіч Л., Трафімук Е., Юруць М., Якутовіча С., Ярашэвіч У .
Трэцяя катэгорыя прысвоена работам Казачонка Е., Кузьмянковай Д., Куліненка І., Латушкінай А., Маўсясян А., Пракаповіч Т., Тарасевіч Е., Трахалінай Е., Тудвасевай Я., Цюцеравай А.
Больш падрабязна з вынікамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце: http://www.sws.bsu.by/RespKonk.htm