Select your language

Рэктар БДУ Андрэй Кароль сустрэўся з актывістамі Творчага саюза ВНУ. Сустрэча прайшла ў рамках правядзення фіналу Фестывалю эстрады БДУ. Прадстаўнікі моладзевай арганізацыі азнаёмілі кіраўніка ўніверсітэта з дзейнасцю і рэалізуемымі праектамі сваёй структуры. У прыватнасці, старшыня Творчага саюза БДУ Лідзія Заблоцкая распавяла пра «Фестывалі творчасці «YFM. # ТЫНАВОЛНЕ», «Калядным дабрачынным балі, акцыі «Чытаем па-беларуску», конкурсе «Бітва дызайнераў» і іншых студэнцкіх ініцыятывах.

Размова праходзіла ў фармаце круглага стала, што зняло ўсе камунікацыйныя бар'еры паміж удзельнікамі. Рэктар БДУ Андрэй Кароль закрануў тэму творчасці і пацікавіўся ў кожнага прысутнага аб значэнні і важнасці гэтага складніка ў іх жыццядзейнасці. Адказ «Кожны індывідуальны і выказвае гэта па-свойму» знайшоў падтрымку і ў асобе рэктара БДУ Андрэя Караля. Ён адзначыў, што тэма творчасці сёння актуальная і для сістэмы вышэйшай адукацыі. "Патрэбныя новыя крэатыўныя падыходы ў навучанні, якія спрыялі б індывідуалізацыі навучальнага працэсу і самарэалізацыі студэнтаў», – канкрэтызаваў Андрэй Кароль.

На заканчэнне сустрэчы студэнты-актывісты Творчага саюза БДУ запрасілі кіраўніка ВНУ прыняць удзел караоке-батле, які пройдзе 18 мая ў рамках Форуму, прысвечанага дню нараджэння Творчага саюза БДУ.

Крыніца — сайт БДУ.