Select your language

21 сакавіка 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар «Інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта для навуковых даследаванняў і вышэйшай адукацыі».

Выдавецтва «Oxford University Press» з'яўляецца адным з найстарэйшых і найбуйнейшых у свеце і выпускае прэстыжныя выданні па гуманітарных, грамадскіх навуках і медыцыне.

У праграме семінара прадугледжана знаёмства з інфармацыйнымі рэсурсамі выдавецтва, да якіх арганізаваны доступ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а таксама правядзенне трэнінгу для аўтараў навуковых публікацый па размяшчэнні артыкулаў у высокарэйтынгавых замежных часопісах.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя навукоўцы, аспіранты, магістранты, аўтары навуковых публікацый.

Для ўдзелу ў семінары просім прайсці онлайн-рэгістрацыю на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: http://conference.nlb.by/oxford2018/.

Месца правядзення семінара: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Міжнародны прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 308), г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116 (уваход правы бакавы).

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў семінара – 9.30. Работа семінара – 10.00 – 11.30.