Select your language

15 сакавіка ў рамках візіту ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт факультэт міжнародных адносін наведала Рэктар Вышэйшай школы падрыхтоўкі кадраў Дзяржавы і Урада Рэспублікі Куба прафесар Мэрсэдэс Дэльгада Фернандэс. Спадарыня М. Дэльгада Фернандэс выступіла з лекцыяй «Актуалізацыя кубінскай сацыяльна-эканамічнай мадэлі сацыялістычнага развіцця» і правяла гутарку з выкладчыкамі і студэнтамі, якія вывучаюць іспанскую мову. Пытанні, закранутыя падчас лекцыі, выклікалі жывую цікавасць аўдыторыі.

Лекцыю наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуан Вальдэс Фігероа.