Select your language

Семінар па размеркаванні і працаўладкаванні выпускнікоў 2018 года пройдзе 20 сакавіка ў навучальным корпусе ФМА БДУ у аўд. 1201. Пачатак у 15.00.

Семінар праводзіцца з мэтай інфармавання будучых маладых спецыялістаў аб парадку і ўмовах размеркавання, а таксама нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць гэты працэс. У рамках семінара адбудзецца праца дзвюх секцый «Агульны парадак, працэдура і ўмовы размеркавання / пераразмеркавання. Нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць гэты працэс (заканадаўства)» і «Прэзентацыя інтэрнэт-сэрвісу cv.bsu.by для пошуку маладых спецыялістаў БДУ і актуальных вакансiй». Спікерам на першай секцыі выступіць намеснік начальніка ўпраўлення кадраў БДУ Вераніка Дабравольская, а на другом – старшы выкладчык факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій БДУ Павел Пятроў.

Стаць удзельнікамі мерапрыемства могуць усе студэнты БДУ. Рэгістрацыя на семінар ажыццяўляецца ў групе Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ «Вконтакте».

Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў, упраўленне кадраў і упраўленне прававой работы БДУ.