У чацвер, 22 сакавіка 2018 г., у аўд. 1201 навучальнага корпуса ФМА у 13.00 адбудзецца інфармацыйная сустрэча з прадстаўнікамі ваеннага факультэта БДУ па пытаннях навучання студэнтаў ФМА па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу.
Запрашаюцца юнакі з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца на 1-м курсе па спецыяльнасцях "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Сусветная эканоміка", "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", "Мытная справа", на 2-м курсе — па спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства".