13 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін са старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай царквы, дацэнтам Мінскай духоўнай акадэміі, доктарам тэалогіі, настаяцелем Праабражэнскай царквы в. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, блогерам – пратаіерэем Сергіем Лепіным. Айцец Сергій не ў першы раз праводзіць гутаркі са студэнтамі ў сценах нашага факультэта. На гэты раз размова была прысвечана святу Вялікадня і падзеі Уваскрэсення Хрыстова. Падчас гутаркі са студэнтамі айцец Сергій закрануў велікодныя традыцыі і асаблівасці прадстаўлення хрысціянскай сімволікі ў розных канфесіях.
На сустрэчы прысутнічалі студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» а таксама 2-га курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму».
Падчас гутаркі студэнты задавалі пытанні, сутнасць якіх прадэманставала цікавасць моладзі да рэлігійных праблем.
Сустрэча была арганізавана загадчыцай кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дац. С. А. Дубінка і старшым выкладчыкам А. В. Бабуком.
Айцец Сергій Лепін атрымаў вядомасць сярод беларускай публікі дзякуючы Жывому Журналу, які бацюшка вядзе ўжо больш за 15 гадоў. На старонках гэтага часопіса айцец Сергій абмяркоўвае актуальныя духоўныя і жыццёвыя праблемы жыцця сучаснага чалавека. Часопіс уваходзіць у топ 25-ці самых цытуемых інтэрнэт-выданняў кіберпрасторы Рэспублікі Беларусь.
Запрашэнне духоўных асоб у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ажыццяўляецца ў рамках праграмы супрацоўніцтва, падпісанай паміж Міністэрствам адукацыі РБ і БПЦ на 2015—2020 гады, а таксама ў рамках пагаднення, падпісанага паміж Беларускай Праваслаўнай царквой і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
Кіраўніцтва факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў выказваюць падзяку за магчымасць зносін студэнтаў c айцом Сергіем.
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з духоўнымі асобамі і Беларускай Праваслаўнай царквой.
{gallery}2018/2018_03_13{/gallery}