У 2017 годе ў рамках Тыдня студэнцкай навукі ФМА прайшла першая навукова-пазнавальная віктарына «Хто хоча стаць дыпламатам», якая атрымала факультэцкі рэзананс. Менавіта таму было прынята рашэнне зрабіць яе штогадовай.
У гэтым годзе віктарына «Хто хоча стаць дыпламатам 2.0» пройдзе 16 і 23 сакавіка. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць кафедра міжнародных адносін і факультэцкае аб'яднанне «СТАРТ» — «Студэнцкай таварыства: «Актыўныя. Рашучыя. Творчыя».
Віктарына пройдзе ў два туры. Першы тур — інтэлектуальнае спаборніцтва студэнтаў 1—3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Тур пройдзе 16 сакавіка ў 15:00 у аўд. 1201 ФМА. У якасці журы выступяць выкладчыкі кафедры пад старшынствам прафесара У. Е. Снапкоўскага. Каманда пераможцаў патрапіць у супер-гульню ці другі тур, які адбудзецца 23 сакавіка ў 11:00 у Ліцэі БДУ. Там у сутычцы эрудытаў сыдуцца каманды ўсіх спецыяльнасцяў ФМА і каманда спецыяльнага госця – Ліцэя БДУ!
Удзельнікам спаборніцтваў эрудытаў будуць прапанаваны пытанні па знешняй палітыцы Беларусі, сусветнай палітыцы і дыпламатыі, міжнародным арганізацыям, геаграфіі і іншых тэмах. Пытанні для віктарыны падрыхтавалі выкладчыкі кафедры міжнародных адносін і арганізатары мерапрыемства.
Даведацца апошнюю інфармацыю аб мерапрыемстве або зарэгістравацца для ўдзелу можна ў групе Вконтакте: https://vk.com/firdip
![]() |
![]() |

